Вазёры з гною з’явіліся пад Ваўкавыскам
Гэта «возера» ці «сажалку» паказаў парталу volkovysk.by жыхар вёскі Субачы. Яно знаходзіцца ўздоўж аўтадарогі на в. Араны і складаецца з гною, які вывозіць сельгаспрадпрыемства са сваіх фермаў.
Гід распавёў аб тым, што жыжу вывозяць на гэта поле ў такіх колькасцях, што яна не паспявае ўпітвацца і сцякае ў натуральны катлаван.
Са слоў суразмоўцы, калі на полі нельга заехаць на трактары, тады механізатарам даюць каманду зліваць змесціва бочак прама ў адхон, побач з дарогай.
Гэта «возера» існуе каля года і мясцовыя і раённыя ўлады не могуць не ведаць аб яго існаванні.
Але самае страшнае адбываецца вясной, калі з талымі водамі змесціва цячэ ў возера, а далей па сістэме меліярацыйных каналаў у раку Рось.
Недалёка ад гэтага месца маецца і гнаявой ручай, які распаўсюджвае па акрузе смурод.
У гэтага ручая ёсць крыніца, куды вельмі шмат людзей прыязджаюць за вадой.
Пасяўныя зямлі належаць КСУП “Зара і К».