На ровары ў пошуках каранёў

|

Як адзначаюць самі падарожнікі, ровар дапамог ім вярнуцца да карэнняў і даў шанс убачыць усю прыгажосць наведаных мясцінаў, бо вядома, што той, хто едзе марудней – бачыць нашмат больш…

Разам з тандэмам падарожнікаў – Паўлам Міцкевічам і Радэкам Дамброўскім, у вандроўку выправіліся яшчэ чатыры ўдзельнікі каманды, якія фіксавалі на камеру самыя цікавыя моманты экспедыцыі.

 

Маладыя людзі шукалі тое, што аб’ядноўвае і падзяляе абодва народы, якія спрадвеку жылі на гэтай зямлі. Вынікам гэтых пошукаў і стала 60-хвілінная стужка “Тандэмам праз Пагранічча”.

 

Тандэмам праз Пагранічча ад Podlasie Makes Me Happy на Vimeo.

 

Па словах удзельнікаў вандроўкі, яны вельмі хваляваліся, як іх будуць прыймаць мясцовыя жыхары па абодва бакі мяжы.

Жыхары памежжа аказаліся вельмі гасціннымі:

 

– Нас запрашалі ў хаты, частавалі ўсім, чым маглі – была і бульба са скваркамі, і дранікі, і кілбасы, і бярозавы сок. Ну а смак баравіковага супу і шыкоўных шашлыкоў надоўга застануцца ў нашай памяці! – адзначаюць хлопцы.

 

align=”left” >Падарожжа па беларуска-польскім памежжы ладзілася ў межах праекту “Падляшскае люстэрка”, які прыдумаў калектыў Podlasie Makes Me Happy.

 

Гэта каманда, у склад якой уваходзяць дзеячы культуры (кінадакументалісты, фатографы, мастакі), журналісты і грамадскія дзеячы з Беласточчыны, якія імкнуцца вывучаць і папулярызаваць культурную спадчыну сваёй малой радзімы.

 

Прэм’ера фільма “Тандэмам праз Пагранічча” адбудзецца 26 студзеня ў кінатэатры “Форум” у Беластоку.

 

Як паведаміў “Твайму Стылю” адзін са стваральнікаў і герояў фільма Павал Міцкевіч, у будучым стваральнікі стужкі хацелі б паказаць яе і гарадзенцам.

Фота калектыву Podlasie Makes Me Happy