Пад Свіслаччу дэмантавалі камандны пункт краін Варшаўскай дамовы
Будоўля была спынен
ая ў 1991-м годзе з-за таго, што бункер стаў нікому не патрэбны.
На самай справе ён мае 10 паверхаў (праўда дзьве «паўтарачныя» – залы аператыўнага кіравання войскамі), ніжняя кропка 62 метра. Складаецца з двух вертыкальных ствалоў дыяметрам 32 м, якія злучаюцца паміж сабой. Прадугледжвалася поўная аўтаномія: усярэдзіне дызельная электрастация, побач падземнае сховішча паліва, непадалёк заглыбленыя антэнныя палі і выдвіжная антэна.
Каб будоўлю не ўбачылі са спадарожнікаў, зроблены ангар.
Два такіх самых КП ёсць у Малдове і Азербайджане. Але ніводзін з іх не дабудаваны.
Вялікая будоўля, на якую безперапынна ішлі грузавыя саставы з будаўнічымі матэрыяламі, распачалася ва ўрочышчы Шадзілкі Свіслацкага раёна ў 1984 годзе.
Па навакольных вёсках папаўзлі чуткі: у Шадзілках будуецца сакрэтны ваенны аб’ект. Людзі не памыліліся: велізарны металічны ангар памерам 160х40 метраў і вышынёй 24 метры хаваў будаўніцтва грандыёзнага падземнага збудавання – каманднага пункта краін-удзельніц Варшаўскай дамовы.
Усяго было прадугледжана 12 падземных паверхаў – кожны па 5 метраў вышынёй.
Агульная глыбіня бункера павінна была быць роўная вышыні 20-павярховага жылога дома.
Бункер мае адзінаццаць уваходаў-выхадаў рознага прызначэння – для праходу людзей, адводу паветра, для паліваправодаў і кабельных каналаў.
Зараз бункер зацэментаваны і знаходзіцца пад аховай.
Здымкі БелаПАН, http://evillab.org/military/kp_stran_varshavskogo_dogovora/