Сутыкненне на мосце праз раку Котра
Аварыя здарылася ўчора каля 18.00 гадзін вечара на мяжы Гродзенскага і Шчучынскага раёнаў на аўтадарозе “Гродна – Астрына – Радунь”.
Па папярэдняй інфармацыі “Опель”, рухаючыся з боку вёскі Азёры, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе і адбылося сутыкненне з “БМВ”.
У выніку аварыі кіроўца “Опеля-Кадет” загінуў на месцы, а яго пасажыр трапіў ў рэанімацыю.
Як паведамляе сайт ДАІ Гродзенскай вобласці, усе ўдзельнікі сутыкнення не былі прышпілены пасамі бяспекі.
Паводле gaigrodno.by