З 1 лютага павялічваюцца кошты на навучанне ў беларускіх ВНУ

|

Плату за студзень, піша БелТА са спасылкай на прэс-сакратара міністра адукацыі Юлію Ваніну, ВНУ возьмуць яшчэ па старых коштах.

А ўжо ў наступным месяцы цэны павысяцца з улікам павелячэння тарыфнай стаўкі першага разраду і ўдасканалення аплаты працы педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу, якія не маюць навуковых ступеняў і вучоных званняў. Паўплывае на кошт адукацыі і павышэнне тарыфаў на камунальныя паслугі.

Як паведамілі «Интерфаксу» ў адным з вядучых універсітэтаў Мінска, паводле нарматыўна-прававых нормаў кошты на навучанне можна падняць на 50%, але, хутчэй за ўсё, прадстаўнікі Мінадукацыі на гэта не пойдуць.

Апошні раз кошты на навучанне ў беларускіх ВНУ змяніліся ў канцы мінулага года. Тады яны ўзняліся на 25%.

 

Здымак з сайта http://kp.by