120-годдзе вядомых беларусаў
Пра вядомых дзяечаў распавядае гарадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч:
– Лёс Тарашкевіча звязаны, канешне, з Гродна малым чынам. Ён некалькі разоў сядзеў у гарадзенскай турме ў пачатку 30-ых гадоў. Да сённяшняга дня ў турме захавалася камера, дзе сядзеў пасол польскага сейму Тарашкевіч.
Ён некалькі разоў прыязджаў у Гродна выступаць перад гарадзенцамі: спярша як кандыдат на выбарах, а потым як пасол.
Шырма больш вядомы гарадзенцам. Спярша як дзеяч ТБШ, потым у 1927-28 гадах праводзіў тут павятовыя з’езды. Пасля другой сусветнай вайны Шырма жыў у Гродне і кіраваў тут хорам. Да сённяшняга часу па горадзе ходзяць легенды пра ягоны арышт у 1941 годдзе.
Вядома гісторыя пра тое, што ягонаму вызваленню паспрыяў Якуб Колас. Шырма вядомы простаму гарадзенцу дошкай на вуліцы 1 мая і тым, што ягоны гарадзенскі хор стаў Дзяржаўнай капэлай. Ён сабраў больш за дзьве тысячы народных песень, якія потым былі перавыдадзеныя і сталі вядомыя шырокаму колу слухачоў.
Тарашкевіч жа вядомы сваёй “Беларускай граматыкай для школ”, якая перавыдавалася больш за 6 разоў. Менавіта ў ёй ён распісаў правілі пісьменства таго часу і так званай “тарашкевіцай” карыстаюцца да сённяшняга часу ў беларускай эміграцыі.