Яўген Дудко: У ДАІ працуюць творчыя людзі
Начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко распавёў “Твайму стылю” , што каляндар, макет якога размешчаны на сайце Гродзенскай ДАІ і выклікаў актыўныя абмеркаванні, створаны з мэтай усхваліць Гарадзеншчыну:
– Мы робім гэта для людзей. Каб не думалі, што нашы супрацоўнікі толькі з палкай могуць стаяць. Мы хацелі паказаць, што ў нас працуюць творчыя людзі, у гэтыя календары ўкладзена душа.
Размясцілі каляндар на сайце, бо цікава ведаць меркаванне людзей.
На наступным тыдні вывесім яшчэ адзін.
А прадаваць іх мы не маем права.
Філасофскія выразы, размешчаныя на календарах з помнікамі архітэктуры, па задуме распрацоўшчыкаў павінны звярнуць увагу ўдзельнікаў дарожнага руху на каштоўнасць чалавечага жыцця, навучыць яго цаніць.
Акрамя “архітэктурных” ДАІ выпусціла календары прысвечаныя прафілактычнай акцыі “Вспомни о будущем – 2” (на старонках – здымкі з мерапрыемстваў акцыі з удзелам беларускіх выканаўцаў і супрацоўнікаў ДАІ) і “Битве таксистов” (сумесны праект Радыё Гродна і Гродзенскага ДАІ).
На здымку: фрагмент старонкі аднаго з календароў Гродзенскай ДАІ