Фан-клуб беларускага року ў Гродна
Вітаўт Мартыненка і Анатоль Мяльгуй даследуюць беларускі рок з пачатку 80-ых гадоў. Іх першая кніга “Праз рок-прызму” убачыла свет у 1989 годзе ў ЗША. “222 альбомы беларускага року” – яе працяг.
Імпрэзу ладзіць Фан-клуб беларускага рока “Будзьма свабоднымі”. У ёй возьме ўдзел бард-рок спявачка Таццяна Беланогая, якая прадставіць свій новы альбом “Дзьвюхкроп’е” і новыя песні.
Усім удзельнікам прэзентацыі – у падарунак дыск “Фестывальны рух Беларусі”.
Сустрэча адбулзецца ў памяшканні Таварыства Беларускай школы па адрасе: вул.Будзёнага 48а-44.
Пачатак у 19 гадзін.
Уваход вольны.
На фота Вітаўт Мартыненка і Анатоль Мяльгуй.
Фота з сайта http://music.fromby.net