Тытунёвы смурод на вуліцах Гродна

|

Непадалёк, на вуліцы  Арджанікідзе,  знаходзіцца гарадзенская тытунёвая фабрыка, якая прыкладна раз на месяц выкідае ў паветра свае атрутныя выкіды.
На фабрыцы тлумачаць падобныя пахі асаблівасцямі паветра.

Намеснік дырэктара Дзмітрый Чугай:
“Нашае меркаванне, што гэты непрыемны пах з’явіўся таму , што не туды падзьмуў вецер. На самой фабрыцы ніякіх здарэнняў не адбылося. ”

Дактары раяць гарадзенцам, якія маюць алергію на табачныя пахі звярнуцца ў бліжэйшую паліклініку да сваіх участковых урачоў.
А жыхарам  некалькі гарадзенскіх вуліц  давядзецца  пацярпець, пакуль  зменіцца накірунак ветру.