На светлафоры не хапае грошай
Так у разы больш эканамічна, чым усталёўваць светлафоры.
Начальнік упраўлення ДАІ УУС аблвыканкама Сяргей Талатай на прэс-канферэнцыі менавіта эканамічнай мэтазгоднасцю патлумачыў прычыну таго, чаму на 30 найбольш небяспечных нерэгулюемых пешаходных пераходах горада вырашана ўсталяваць металагалагенавыя спецыяльныя лямпы, а не светлафоры.
Сяргей Талатай прызнаўся, што адна лямпа каштуе каля мільёну рублёў, а светлафор – 350-400 сільёнаў.
Праўда, па словах галоўнага даішніка вобласці, у мінулым годзе ў Гродне не здарылася ніводнага наезду на пешахода на тых пераходах, дзе такія лямпачкі былі ўсталяваныя.
А вызначылі металагалагенавымі лямпачкамі больш за 70 месцаў.