“Среда обитания” для кожнага гарадзенца

|

22 студзеня ўступіў у сілу Закон “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, які рэгулюе пытанні, што датычацца зваротаў у дзяржаўныя органы. У прыватнасці, грамадзяне маюць   права на зварот у дзяржструктуры  шляхам падачы, у тым ліку і электронных зваротаў.

Менавіта гэта і стала асноўнай прычынай з’яўлення сайту http://so.s13.ru/, кажа Сяргей.

align=”left” alt=”Image 18891″ >Аўтар старонкі працягвае:

“Старонка запушчана перш за ўсё для гарадзенцаў, для кожнага з нас. Бо менавіта ў нашых сілах зрабіць жыццё вакол нас лепшым  і  больш зручным. Пры гэтым не абавязкова ў гэтым цалкам спадзявацца на ўлады. Напрыклад, з дапамогай гэтага сэрвісу можна апісаць праблему свайго двара (хай гэта будзе, да прыкладу, смецце), а затым усім разам сабрацца на невялікай суботнік. ЖЭС, думаю, з задавальненнем дапаможа інвентаром.

Вядома, я разлічваю на актыўнасць гродзенцаў. Мы не павінны заставацца ў баку ад праблем вакол нас. Тым больш, што з дапамогай гэтага праекта ўлады змогуць бачыць, якія праблемы больш за ўсё хвалююць гараджан, за што варта ўзяцца ў першую чаргу.
Хачу адразу заўважыць, што дадзены праект  – ні ў якім разе не выклік, а спроба наладзіць кантакт і ўзаемавыгоднае супрацоўніцтва з дзяржаўнымі арганізацыямі горада і ўладай. Галоўная праблема нашых дзён – гэта адсутнасць  зручнай зваротнай сувязі з уладай і дзяржарганізацыямі”.

Праект удзельнічаў у конкурсе ідэй “Ёсць ідэя? Дзейнічай!” і стаў пераможцам аднаго з яго этапаў. Кампанія VELCOM падтрымала распрацоўку гэтага сэрвісу.
Блогер просіць звярнуць увагу на тое, што http://so.s13.ru/ разлічаны толькі на гарадзенцаў.