Дударскі гурт “Irdorath” чакае выступу ў Гродне

|

У Мінску ладзіць выступы значна прасцей, чым у Гродне, – распавядае заснавальніца гурта і вакалістка Надзя. – Для нас гэта родны і любімы горад, мы бы з вялікім задавальненнем тут выступілі, але, напрыклад, мы не можам знайсці тут арганізатараў, каб аплацілі нам транспарт для нашых вялікіх барабанных установак. Мы зараз выступаем з рознымі аб’ёмнымі драўлянымі цікавымі штукамі, і патрэбны транспарт, каб іх перавезці. Сваімі сіламі зрабіць гэта пакуль не можам.

 

У красавіку гурт будзе прэзентаваць дэбютны альбом. Назвы пакуль няма, бо падабраць агульную тэму для 20 рознапланавых кампазіцый досыць цяжка, тлумачыць Надзя:

 

Альбом незвычайны тым, што там будуць кампазіцыі на самы розны густ: сярэднявечныя кампазіцыі з увядзеннем клавішных, адна кампазіцыя ў цяжкай апрацоўцы, электронныя рэміксы сярэднявечных кампазіцый, творы розных народаў свету, будуць і кампазіцыі ўласнага сачынення.

 

Інтэрв’ю з удзельнікамі дударскага гурта можна паслухаць на “Тваім Стылі” тут.

Здымак Інгі Сакуты