Беларусцы, што нарадзіла на польскай мяжы, выставілі рахунак на 9 тысяч даляраў
Гісторыя пра тое, як у пачатку студзеня мінчук Валянцін Юрчанка ў аўтамабілі прыняў роды ў сваёй жонкі на польскай мяжы, абляцела польскія і беларускія СМІ. Немаўля з’явілася на свет на сёмым месяцы, і яго разам з мамай змясцілі ў клініку.
Цяпер бацькі знаходзяцца ў шоку: за лячэнне беластоцкі шпіталь выставіў рахунак каля 9 000 даляраў.
У такую суму абыйшлося дваццацідзённае знаходжанне ў клініцы маці і дзіцяці.
— Я быў у шоку, калі ўбачыў рахунак, — кажа тата маленькага Мішы Валянцін Юрчанка, — Зразумела, такіх грошай у мяне няма. Я працую ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях. Самі ведаеце, які заробак у бюджэтнікаў.
Страхавая кампанія адмовілася кампенсаваць кошт лячэння, спаслаўшыся на тое, што страхоўка не распаўсюджваецца на роды.
— Цяпер нам трэба даказаць, што заўчасныя роды прадстаўлялі пагрозу жыцця маёй жонкі, — тлумачыць Валянцін.
Па словах генеральнага консула Беларусі ў Беластоку Аляксандр Берабені, беластоцкі шпіталь не патрабуе ў беларусаў неадкладна аплаціць кошт.
— За лячэнне жанчыны заплаціць яе муж, а грошы для маленькага Мішы гатовы пералічыць польскі фонд, які дапамагае неданошаным дзецям, — запэўнівае Аляксандр Берабеня. — Акрамя таго, паступіла прапанова ад фірмы «Снежка» — вядомага вытворцы фарбаў. Яе кіраўніцтва таксама гатова дапамагчы аплаціць рахунак за лячэнне дзіцяці.
У консульства тэлефанавалі жыхары Беластоку, якія прачыталі аб гэтай гісторыі ў мясцовай газеце. Людзі турбаваліся, як адчувае сябе дзіця і яго мама.
— Сёння я бачыў Мішу і яго маму Святлану. Яны здаровыя і выпісваюцца з клінікі, — дадаў генеральны консул. — Міша падрос, пры нараджэнні ён важыў 1700 г., а цяпер — ужо 2800. Спадзяюся, ужо ўвечары немаўля вернецца на радзіму.
Пераклад http://nn.by