Затрыманыя аўтамабільныя злодзеі
Удзельнікі групы абвінавачваюцца ў крадзяжы чатырох машын “Аўды А6”, аднак прадстаўнікі МУС не выключаюць, што крадзяжоў можа быць больш.
З пачатку года ў Беларусі затрымана 5 груп аўтамабільных злодзееў, якія скралі 21 аўтамабіль. Агульная колькасць скрадзеных машын за гэты перыяд – 107.
Найбольшым попытам ва ўгоншчыкаў карыстаюцца аўтамабілі “ВАЗ”, “Фальксваген”, “Аўды”, “Масквіч” і “Опель”. Сярэдні ўзрост угнаных машын – 10-15 год. У асноўным іх разбіраюць на запасныя часткі. Паводле БелаПАН