Стары і бездапаможны ці актыўны і ў росквіце сілаў?

|

Зрэдку ў газетах ці на тэлебачанні мільгаюць вобразы абяздоленых, хворых на ўсе хваробы сталых людзей, ці злоcных бабулек, якія перамываюць усім косткі. Ці сапраўды старасць мае толькі негатыўны бок, ці гэта толькі навязаныя сучаснасцю стэрэатыпы?

 

Разабрацца ў гэтым пытанні паспрабавалі ўдзельнікі міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Сацыяльны ўдзел і адказнасць сталых людзей”, якая праходзіла ў Мінску 17-18 студзеня.

 

Вобразу сталага чалавека і ўплыву СМІ на фарміраванне гэтага вобразу быў прысвечаны адзін день канферэнцыі.

 

На канферэнцыі былі прадстаўлены вынікі праекту грамадскага аб’яднання “Радзіслава”. На працягу дзвюх гадоў, дзякуючы праекту, было прааналізавана больш за 140 тысяч матэрыялаў беларускіх друкаваных і інтэрнэт СМІ. Па выніках даследавання аказалася, што толькі 2,4 % артыкулаў былі прысвечаны пажылым людзям, амаль 70% з іх – сталым людзям-знакамітасцям.

 

Гаворыць Вольга Гарбунова (на здымку ніжэй), старшыня праўлення ГА “Радзіслава”:

 


Вольга Гарбунова пра вобраз сталага чалавека ў беларускіх СМІ by UZV-Hrodna

 

– Магчыма, вы таксама даследавалі, чаго самі сталыя людзі чакаюць ад СМІ?

– Мы праводзілі апытанне сярод сталых людзей. Амаль 100 % выказалі сваё крытычнае стаўленне да сучасных СМІ.

align=”left” >

Яны часта кажуць, што,асабліва на тэлебачанні, занадта многа маладосці і прыгажосці, скардзяцца, што сярод вядучых няма людзей у гадах, толькі маладыя, але не з такім багатым жыццёвым вопытам. Скардзяцца і на гвалт, на папсу, якія транслююцца штодзённа. Так, грамадства стала больш свабодным, але сталым людзям цяжка гэта прыняць, яны хочуць захаваць нейкае свае ўяўленне аб культурным кампаненце, але сучасныя СМІ ім гэтага даць не могуць.
Гэта ўсё стэрэатыпы, што ў старасці людзям патрэбны праграмы толькі пра агароды і кветачкі. Яны таксама чакаюць якасных праграм. І для сталых людзей гэта асабліва актуальна, каб яны не заставаліся ў сацыяльнай ізаляцыі.
Сёння на канферэнцыі мы спрабавалі данесці гэта да журналістаў. Магчыма, сумеснымі намаганнямі, калі грамадскія аб’яднанні будуць даваць інфармацыйныя нагоды, а СМІ пойдуць насустрач, гэта зрушыць з мёртвай кропкі.

– Як адысці ад стэрэатыпаў у СМІ у дачыненні да сталых людзей?
Адказвае Эльке Браўн (на здымку), кіраўніца праграм фонду “Памяць. Адказнасць. Будучыня” (EVZ), які разам з міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне” і арганізаваў гэтую канферэнцыю.


Эльке Браўн пра сталых людзей by UZV-Hrodna

 

Дзякуючы падтрымцы фонду ў Беларусі дзейнічаюць дзесяткі праектаў па працы са сталымі людзьмі.

 

З канца 2011 г. падтрымкай з боку гэтай праграмы карыстаецца і “Універсітэт Залатога Веку”, заснаваны ў Гродне сябрамі грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”.

 

Фота аўтара і Ланы Руднік