Пабачыць ЗША і… вярнуцца

|

Хто гэтыя людзі, якія парушаюць устойлівае меркаванне аб амерыканскім ідэальным жыцці? Чаму прывабнасць заакіянскай роўнасці мажлівасцей іх не закранула?

 

Адказы на гэтыя пытанні шукала, сярод тых хто вярнуўся з-за акіяну, карэспандэнтка «Твайго стылю». Аксана, студэнтка філалігічнага факультэта, зазначае, што не мела намеру застацца і хацела толькі палепшыць узровень ведаў ангельскай мовы, пазнаёміцца з сапраўднымі амерыканцамі і трохі зарабіць.

 

– На працягу першых двух тыдняў я была зачаравана ўсім тым, што са мной адбывалася, зачаравана штатам Каларада. Мне падабалася абсалютна ўсё і ўсе: маляўнічыя горныя краявіды, ветлівыя людзі, – распавядае дзяўчына, пасля чаго прызнае, што прыблізна праз месяц ёй стала не хапаць роднай мовы. – Нягледзячы на тое, што я жыла з дзяўчынкай з Мінску, і мы штовечар размаўлялі аб тым-сім, у пэўны момант мне гэтага было ўжо недастаткова. Акрамя таго я ўсведаміла, што мушу скончыць навучанне ва ўніверсітыце.

 

Два гады таму працаваў у прыгарадзе Чыкага выпускнік аднаго з гарадзенскіх ВНУ Кірыл. Ён шчыра прызнае, што, калі б меў магчымасць застацца у Амерыцы легальна, то застаўся б: «Але толькі на год-два, не болей». Малады чалавек падкрэслівае, што не хацеў бы ўсю маладосць працаваць малапаважаным рабоцькай з нізкім заробкам.

 

– Без грошай і вязеньня ў ЗША цяжка стать сапраўды паспяховым і паважаным чалавекам, – запэўнівае Кірыл.

 

– Каля трох месяцаў я жыла ў сталіцы ЗША, Вашынгтоне, дзе атрымлівала сапраўдную асалоду ад жыцця. Але часта, вярнуўшыся з працы дамоў, думала аб сустрэчы з роднымі, – дзеліцца сваім досведам яшчэ адна студынтка.

 

Пасля размоваў з моладзю, якая пабывала ў Амерыцы, напрошваецца выснова, што гэтая краіна сапраўды прыцягвае да сябе. Яна вабіць і абяцае здзяйсненне мараў. Але ўжо апынуўшыся ў Амерыцы не ўсе адважваюцца кінуцца ў вір жорсткай канкурэнцыі ў пагоні за шчасцем.

>

Фота з уласнага альбому Валеры Руселіка ў часе студэнцкай працы ў Амерыцы