КінаАрт ад незалежных артыстаў і режысёраў у Гродне

|

У кавярні “Салодкі пачастунак” вас чакае новая порцыя Кіна і ВідэаАрту ад незалежных відэа артыстаў і режысёраў Беларусі.
Таксама можна будзе ўбачыць лепшыя работы міжнароднага фестывалю кароткаметраднага кіно “Cinema Perpetuum Mobile”, які  днямі скончыўся ў Мінску.

Гасцямі сустрэчы стануць Вера Анціпава (арганізатар фэсту “Cinema Perpetuum Mobile”) і  Аляксей De Bronhe (Byzond Pictures).

 

Пачатак імпрэзы ў 14 гадзін.
Уваход вольны.

Юля, арганізатар сустрэчы:
Вельмі  хочацца пазнаёміць гарадзенцаў з маладымі творчымі людзьмі і такім чынам падштурхнуць іх да ўласнай творчасці. Хочацца, каб больш стваралася аматарскіх фільмаў пра Гродна. Спадзяюся, што падобныя сустрэчы будуць праводзіцца і далей.

Малады крэатыўны рэжысёр Aляксей De Bronhe у кастрычніку браў удзел у гродзенскай кінагасцёўні, прысвечанай незалежнаму гульнявому і дакументальнаму кіно, якое ствараюць беларускія пачаткоўцы-фільммэйкеры. Разам з ім тады Гродна наведала і Вера Анціпава.

 

28 студзеня ў 20:00 у “Кальяннай №4″ можна будзе пачуць Аляксея De Bronhe ўжо ў якасці электроннага музыкі http://vkontakte.ru/alexeidebronhelivegrodno.