На Гродна ідуць халады

|

26 студзеня, па дадзеных Гродзенскага абласнога цэнтра па гідраметэрэалогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя, у горадзе і вобласці будзе воблачна з праясненнямі, раніцай месцамі невялікі снег. Тэмпература паветра -8…-10.

27 студзеня надвор’е застанецца воблачным з праясненнямі, пераважна без ападкаў, па захадзе пройдзе невялікі снег, на дарогах месцамі галаледзіца.

Вецер паўднёва-усходні 5-10 метраў у секунду, парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы – 10-15 градусаў марозу, днём -8…-13.

 

28 студзеня – пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, прагназуецца ўзмацненне маразоў. Уначы тэмпература паветра складзе -13…-18, днём – маразы ад -9 да -14 градусаў.

Марознае надвор’е захаваецца і ў наступныя дні.

 

Выява з сайта http://www.newskaz.ru