Гарадзенцы рыхтуюцца перамагчы у Крыме

|

Як паведамляе капітан каманды Зміцер: «Мы збіраем All-Star Team з гульцоў у кардынацыйны цэнтр, а таксама ўсіх ахвотных, якія змогуць паўдзельнічаць у нашай камандзе і наведаць Крым». У мінулы раз зборная гарадзенская каманда ў часе падобнага спабору заняла 16 месца (таксама ў Крыме) сярод 57 каманд-удзельніц з розных кропак былога Савецкага Саюза.

 

У наступным траўні спаборніцтва «прапануюць» шмат розных цікавых момантаў: гонка і падарожжа па пячорах, спускі і пад’ёмы. Для таго каб прыняць удзел трэба сабраць каманду з 5-ці чалавек і зарэгістравацца на сайце гульні http://quest.ua/GameDetails.aspx?gid=34430. На дадзены момант ужо зарэгістравана больш за 20 камандаў. Арганізатары чакаюць, што сёлетняя лічба перавысіць 60 каманд-удзельніц.