Гарадзенец з вялікай літары
Вашай увазе прэм’ера відэафільма “Мой Аляксей” – унікальныя кадры з апошняга прыжыццёвага інтэрв’ю жонкі пісьменніка Іны Карпюк.
Сваімі ўспамінамі пра Аляксея Карпюка падзеляцца вядомыя гродзенцы – літаратары, навукоўцы, грамадскія дзеячы, журналісты.
Падчас вечарыны адбудзецца прэзентацыя кнігі Аляксея Карпюка “Развітанне з ілюзіямі”, якая пабачыла свет у выдавецкай серыі “Гарадзенская бібліятэка”, заснаванай Гарадзенскім Рухам “За Свабоду”.
Вечарына адбудзецца ў памяшканні Таварыства Беларускай Школы.
Пачатак у 19 гадзін.