Акцыя “Дысцыплінаваны кіроўца” ў Гродне
Як паведамляе gaigrodno, сумесны праект ДАІ і Радыё “Бі-Эй” накіраваны на выхаванне дысцыплінаваных паводзін кіроўцаў на дарогах нашай краіны.
Супрацоўнікі ДАІ ад 12 да 15 гадзіны на цэнтральнай вуліцы горада ў прамым эфіры перадавалі рэпартаж з месца акцыі і ўручалі падарункі дысцыплінаваным кіроўцам. Падарунак атрымалі кіроўцы з “чыстым” талонам да пасведчання, прышпіленым пасам бяспекі, наяўнасцю знака аварыйнага прыпынку і святлоадбівальнай камізэлькі.
Удзельнікі мелі магчымасць запоўніць купон на ўдзел ў розыгрышы галоўнага прыза – 5 літраў маторнага масла.
Здымак gaigrodno.by