Лёс дрэваў на вуліцы Гаражнай вырашыцца 30 студзеня

|

Дрэвы альбо, на афіцыйнай мове, “аб’екты расліннага свету” павінны быць выдалены ў сувязі з будаўніцтвам новых інжынерных камунікацый на Гаражнай.

Сціплая абвестка пра магчымасць паўдзельнічаць у сходзе з’явілася на сайце гарвыканкаму 26 студзеня – за 4 дні да яго правядзення – у слупочку “Абвесткі”.

На сход, які  адбудзецца ў панядзелак у 9 гадзін па адрасе вул.Гаражная, 10, можа прыйсці і выказаць сваё меркаванне любы гарадзенец.

Пры сабе неабходна мець дакумент, які сведчыць асобу.

Адказная за правядзенне сходу – Хільмановіч Т.Д. Тэлефон 74 10 50.

 

Гэта першыя грамадскія слуханні, якія павінны ладзіцца пры будаўніцтве ў Гродне любога аб’екта, якое патрабуе знішэнне дрэваў. Адпаведнае рашэнне “Аб некаторых пытаннях выдалення аб’ектаў расліннага свету, размешчаных на тэрыторыі г.Гродна” Гродзенскі гарвыканкам прыняў 21 снежня.

Падчас слуханняў кожны зможа прагаласаваць за ці супраць захавання кожнага дрэва.

Калі больш за 50% удзельнікаў выкажуцца за захаванне дрэва, – яно павінна будзе застацца.

 

Здымак з сайта http://www.fergananews.com