Ноч у выцвярэзніку па кошце люкса ў гасцініцы

|

Па інфармацыі начальніка Слонімскага медвыцвярэзніка Уладзіміра Калеснікава, 957 грамадзян былі дастаўленыя ў гэтую установу з грамадскіх месцаў.

Паслугі выцвярэзніка абыходзяцца кліентам у 2,5 базавай велічыні, што складае 87500 рублёў.

У сваю чаргу аднамясцовы аднапакаёвы нумар першага разраду ў Слонімскай гасцініцы “Шчара” каштуе 82600, а аднамясцовы двухпакаёвы вышэйшага разраду – 169200 рублёў у суткі.

Калі ўлічыць, што з 1 красавіка “базавая” ўзрасце амаль у 3 разы, дадзеная паслуга ў медвыцвярэзніку будзе кашаваць ужо 250000 рублёў.