Інвалід Канстанцін Каплін мае намер скардзіцца ў міжнародны суд
Каплін прайшоў усе судовыя інстанцыі аж да Вярхоўнага суду, але так і не дамогся ў беларускіх судах апраўдальнага рашэння.
– Канстанцін, вы прайшлі ўсе судовыя інстанцыі Беларусі – ці розняцца нечым адказы судздзяў па вашай справе, або яны абсалютна аднолькавыя?
– Кожная вышэйстаячая інстанцыя розніцца большай пісменнасцю, але па сутнасці адказы аднолькавыя: факт вашага ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве пацверджаны.
– На гэтым вашыя судовыя пакуты скончаны…
– У Рэспубліцы Беларусь усе інстанцыі скончыліся. Цяпер трэба ісці далей, юрысты Хельсынскага камітэту абяцалі дапамагчы напісаць і накіраваць скаргу ў міжнародны суд.
Поўнае інтэрвью К.Капліна радыё «Свабода» чытайце тут.