Сіноптыкі прагназуюць на Гарадзеншчыне трыццаціградусныя маразы
Паводле прагнозу Гроднааблгідрамету сёння днём пераважна без ападкаў, уначы чакаецца невялікі снег, вецер паўночна-ўсходні 3-8 м/с.
Начная тэмпература паветра -20…-25, пры праясненнях да -28 градусаў.
1 лютага днём па вобласці – 16-21 градусы марозу, вецер паўночна-усходні, 4-9 м/с.
Уначы 2 лютага слупок тэрмометра апусціцца да 22-27 градусаў, месцамі пры праясненнях – да – 30.
Днём чакаецца -16…-21, месцамі да -24.
Паводле папярэдніх прагнозаў найбольшыя маразы чакаюцца 3 лютага, калі ўначы месцамі ў Гродзенскай вобласці марозы могуць дахадзіць да -32 градусаў.
Пачынаючы з пятніцы можна чакаць і ападкаў – кароткачасовага снегу, а ў выходныя месцамі завірухі.
Здымак з сайта http://kp.ru