Гарадзенка абакрала паляка, які прапанаваў ёй дапамогу

|

Разам з сябрам дзяўчына выйшла паліць на вуліцу.
Ветлівы іншаземец стаяў непадалёк і, заўважыўшы, што дзяўчына змерзла, прапанаваў ёй сваё паліто.
Дзяўчына з радасцю прыняла дапамогу, толькі паліто не вярнула.

У кішэні яна знайшла мабільны тэлефон, партманэ з беларускімі рублямі і далярамі ЗША.
Усё гэта гарадзенка вырашыла пакінуць сабе, таму хутка і незаўважна знікла.
Даверлівы паляк адразу ж звярнуўся ў міліцыю.
Праз пару гадзін сквапную дзяўчыну затрымалі. Яе і яе сяброў падазраюць у махлярстве.

Паводле http://uvd.grodno.by

Здымак з сайта http://dengi-bumaga.blogspot.com