Масленіца па-беларуску

|

Распавядае Ганна Шарэнда, намесніца дырэктара фірмы:

– Асаблівасцю гэтага свята будуць элементы «гукання» вясны. Таму што масленіца – гэта народнае свята. Будуць беларускія фальклорныя героі, такія як Несцерка, Грак-вястун, Вяснянкі. Гэтыя ролі будуць выконваць маладые артысты з адпаведных навучальных установаў. Уся праграма будзе праходзіць па-беларуску.

 

Госці прымуць удзел у тэатралізаванай праграме са спальваннем пудзіла Зімы-Марэны, сярэдневячнымі гульнямі і танцамі, пачастуюць бліны і глінтвейн. Свята адбудзецца ў аграсядзібе «На возеры». Пачатак а 14.00. Кошт квітка 120 тыс. бел. руб. (сюды ўваходзіць праезд на аўтобусе, пачастунак, удзел у гульнёва-тэатралізаванай праграме, падарункі).