Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаны на 23 працэнты

|

Як паведамляе БелТА, пастановай Савета Міністраў нумар 86 ад 26 студзеня гэтага года зацверджаны бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах снежня 2011 года ў разліку на адзін месяц.

 

Перыяд дзеяння гэтых сацыяльных нарматываў – з 1 лютага па 30 красавіка 2012 года.

 

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з лютага складзе Br706 тыс. 880. Новы БПМ павысіўся на 23 працэнты да нарматыву, які дзейнічае з 1 лістапада 2011 года па 31 сту-дзеня 2012 года (Br574 тыс. 790).

 

Для працаздольнага насельніцтва БПМ устаноўлены ў памеры Br764 тыс. 970, для пенсіянераў – Br567 тыс. 510, для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў – Br581 тыс. 240, для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў – Br742 тыс. 830, для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў – Br759 тыс. 980, для дзяцей-студэнтаў – Br690 тыс. 340.

 

Паколькі новы БПМ павысіўся на 23 працэнты, адпаведна з лютага на 23 працэнты ўзрастаюць памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Павялічаны памеры сацыяльных пенсій, а таксама надбаўкі і павышэнні, устаноўленыя да пенсій асобных катэгорый пенсіянераў.

 

Паводле слоў спецыялістаў, структура бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах снежня 2011 года па артыкулах расходаў наступная: прадукты харчавання – 55,8 працэнта, плата за карыстанне жылым памяшканнем і камунальныя паслугі – 8 працэнтаў, прадметы гардэроба – 19,2 працэнта, тавары бытавога і гаспадарчага прызначэння – 4,8 працэнта, прадметы першай неабходнасці, санітарыі і лякарствы – 2,5 працэнта, бытавыя і транспартныя паслугі – 5 працэнтаў, узносы і плацяжы – 4,7 працэнта.

 

Здымак beresta.by