Кошт навучання ў беларускіх ВНУ павялічыцца не больш чым на 29%

|

Міністэрства раіць па магчымасці, на падставе заяваў студэнтаў, браць дадатковую плату за навучанне з адтэрміноўкай плацяжа, даваць магчымасць адтэрміноўкі, і аптымізаваць іншыя артыкулы выдаткаў на падрыхтоўку спецыялістаў на платнай аснове, піша БелТА.
Адказнасць за абгрунтаванасць эканамічных разлікаў па павелічэнні коштаў платнага навучанне нясе кіраўнік установы.

Памеры платы за навучанне вызначаныя па выніках маніторынгу прагнозу кошту платнай адукацыі, які праведзены Міністэрствам адукацыі ў беларускіх навучальных установах.
Новыя кошты ўлічваюць павелічэнне тарыфнай стаўкі першага разраду, удасканаленне аплаты працы педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу, якія не маюць навуковых ступеняў і вучоных званняў, павышэнне тарыфаў на камунальныя паслугі ды іншыя змены.

Апошні раз кошты на навучанне ў беларускіх ВНУ змяняліся ў канцы мінулага года. Тады яны ўзняліся на 25%.