Хакеісты “Нёмана” выйгралі ў “Гомеля”
На гэтую пазіцыю прэтэндуе таксама і гомельская каманда.
Менавіта таму барацьба на хакейнай пляцоўцы была зацятая. Лік у сустрэчы адкрылі гарадзенцы (на 16-й хвіліне вызначыўся Кіслы). Госці адказалі двумя запар шайбамі гульца зборнай Беларусі Міхаіла Сцефановіча.
“Нёман”, аднак, праявіў волю да перамогі. Дзьве шайбы Бажко і гол Лісічкіна прынеслі нашай камандзе перамогу з лікам 4-2.
Менш удала згуляла ў гэтым туры “Ліда”, якая прайграла ў Наваполацку “Хіміку”-СКА з лікам 2-4.
“Ліда” займае зараз шостае месца ў турнірнай табліцы. “Нёман” ідзе другім, адстаючы на 8 ачкоў ад жлобінскага “Металурга” і апярэджваючы на 4 ачкі “Гомель”.
На здымку: пасля перамогі над “Гомелем” гарадзенцам трэба паклапаціцца пра тое, як дагнаць жлобінскіх “металургаў”.
Фота Яраслава Ванюкевіча