Канцэрт у дзень народзін
Яшчэ гадоў 10 таму Таццяну можна было бачыць на розных кватэрніках і на фэстах аўтарскай песні, як выканаўцу сваіх песень па-расейску. І раптам на некалькі год Таццяна знікла з канцэртнай пляцоўкі. Прычынаю «знікнення» сталася тое, што ў яе нарадзіліся дзеткі. Аднак праз некаторы час Таццяна зноў вярнулася да музыкі.
Пра будучае мерапрыемства распавядае сама Таццяна: «У часе канцэрту будзе выканана невялічкая частка старой праграмы, аднак асаблівасцю канцэрту стануць этнічныя песні, якія да гэтага нідзе не запісваліся і не гучалі. Іх мне дапаможа выканаць Алесь Блахін з Ліды, які будзе граць на народных інструментах. Апроч гэтага прагучыць некалькі новых песень, якія таксама не ўвайшлі ў альбом».
Зараз Таццяна выконвае і аўтарскую песню, і джаз, і класічныя кампазіцыі, і фолькавыя матывы. Яна таксма любіць змешваць розныя стылі і накірункі. Апошнімі эксперыментамі з’яўляеца асабістая аранжыроўка розных беларускіх народных песень . Эксперыментуе Таццяна і з беларускімі паэтамі. Напрыклад , песня «Парыжанін» на словы В.Куставай ужо паспела за апошнія паўгады стаць хітом ў Інтэрнэце, і выканаўца атрымала вялікі шэраг новых прыхільнікаў.
Пачатак канцэрту – 18.45.
Фота: http://t.soloviov.net