Беларусь І Расія падпісалі дамову аб крэдыце на АЭС

|

Як паведамляе telegraf.by, гэты крэдыт прадстаўляецца беларускаму боку на 25 гадоў і за яго кошт будзе прафінансавана 90% кошту кожнай дамовы паміж расійскім ЗАТ “Атамбудэкспарт” і дырэкцыяй будаўніцтва Астравецкай АЭС.

 

Згодна з падпісаным пагадненнем “Знешэканомбанк” будзе выступаць у якасці банка-агента расійскага ўрада. Ён будзе праводзіць банкаўскія дакументарныя аперацыі па аплаце рахункаў, весці ўлік запазычанасці беларускага боку і весці разлікі па крэдыце.

 

У мінулым годзе было падпісана кантрактнае пагадненне па ўзвядзенні энергаблокаў №1 і №2 АЭС.