Моцныя маразы пратрымаюцца ў Гродне да канца тыдня
Спраўджваюцца песімістычныя папярэднія прагнозы Гроднааблгідрамету, і сёння ўначы ў Гродне чакаецца да 29 градусаў марозу, па вобласці – 25…-30, месцамі да -32 .
Без істотных ападкаў, пераменная воблачнасць, вецер усходні 2-7 метраў у секунду.
Днём 3 лютага ў Гродне будзе -19…-21, без істотных ападкаў.
У наступныя двое сутак вецер будзе няўстойлівы.
4 лютага ўначы маразы дасягнуць 25-30 градусаў, днём чакаецца ад -15 да -20.
Тэмпература ў ноч з суботы на нядзелю будзе ў межах 20-25 градусаў марозу. Днём 5 лютага прагназуецца ад -13 да -18, вецер усходняй чвэрці 4-9 метраў у секунду, месцамі кароткачасовы снег.