З-за маразоў на Гарадзеншчыне зачыненыя 44 школы

|

Апоўдні 2 лютага ў Гродне было 24 градусы марозу, і паніжэнне тэмпературы працягваецца, у іншых рэгіёнах Беларусі сітуацыя яшчэ больш складаная.

 

Паводле БелТА, 2 лютага ў Мінскай вобласці на вымушаныя канікулы пайшлі вучні 328 школ, адпачываюць вучні пачатковых класаў у Барысаўскім, Копыльскім, Нясвіжскім, Маладзечанскім, Слуцкім, Смалявіцкім раёнах, у Мачулішчах, Заслаўі, Жодзіне і Лагойску.

 

У Гомельскай вобласці зачыненыя 212 адукацыйных установаў: 140 школ спынілі працу цалкам, у 56 адпачываюць толькі вучні пачатковых класаў.

158 школ зачынены ў Берасцейскай вобласці: усе школы Пінска і Пінскага раёна. У Драгічанскім раёне застануцца дома вучні  першых і другіх класаў, у Столінскім – усіх пачатковых класаў.

 

У Магілёўскай вобласці не працуюць 82 школы. У лідэрах – Горацкі (21 школа) і Мсціслаўскі (20 школ) раёны.

У Віцебскай вобласці адменены заняткі ва ўсіх пачатковых класах, а ў Шумілінскім раёне і чатырох школах Полацкага раёна ўрокаў няма і ў старшакласнікаў.

 

Здымак з сайта http://i-news.kz