З’явіўся першы азнаямляльны ролік беларускага моладзевага серыяла “Вышэй за неба”

|

Галоўны герой серыяла – Мікіта Міцкевіч. Ён музыка, жыве і вучыцца ў Мінску, грае ў модным гурце, але здараецца падзея, якая пераварочвае ўсё ягонае жыццё. На сёння здымкі фільма завершаны.
Папярэдні ролік– трэйлер фільма“Героі”, быў выкладзены ў Інтэрнэце ў студзені  без узгаднення з Офісам ПРААН, у межах праграмнай дзейнасці якога здымаецца серыял. Выкарыстаныя ў роліку відэакадры, падкрэслівае Офіс ПРААН, з’яўляюцца ўнутранымі матэрыяламі і не планаваліся да публікацыі ў дадзены момант.

Серыял “Вышэй за неба”  павінны разбурыць стэрэятыпы адносна ВІС і СНІДу, садзейнічаць фармаванню талерантнага стаўлення да людзей, якія жывуць з ВІЧ. Гэта фільм пра каханне, сяброўства, вернасць і ўменне прыйсці на дапамогу ў цяжкую хвіліну.
Фільм здымаецца режысёрам  Дзмітрыем  Марыніным у межах гранта Глабальнага фонда для барацьбы з СНІДам, сухотамі і малярыяй.

У ім занятыя вядомыя акторы і пачаткоўцы, сярод якіх – гарадзенка Вераніка Барцэвіч (на здымку), якая ў мінулым годзе паспяхова скончыла гарадзенскую “Школу маладога журналіста”, шмат разоў друкавалася ў “Тваім стылі”.