Зіма-рэкардсменка, ці Топ-10 марозных зімаў за апошнія 100 год
Гродзенскі краязнаўца Віктар Саяпін кажа:
align=”left” >«Гарадзенскія газеты апісваюць гісторыю пра тое, як ў красавіку 1922 года два тыдні не працаваў гарадскі вадаправод, бо ад марозу замерзлі трубы. Дакаладна тэмпература не вядомая, але ж, па ўсіх паказчыках, мароз быў большы за сёлетні. Самымі марознымі за апошнія 100 год былі зімы 1928-29, 1940-41, 1953-54, 1962-63, 1969-70 гадоў, калі тэмпература апускалася ніжэй за 30 градусаў. Я думаю, што і сёлетняя зіма ўводзе ў шэраг самых марозных зімаў. Як сябе паводзіць ў такі холад? Галоўная парада – не ўжываць алкаголь, бо ён дапамагае першыя 15 хвілін, а потым прыводзіць да абмаражэнняў. Добра апранацца. А калі чакаеш транспарт на прыпынках, трэба не стаяць на месцы, а рухацца».
Выкладчык і краязнаўца Андрэй Чарнякевіч працягвае тэму пра маразы ў Гродна: «Асаблівыя гарадскія гісторыі тычацца «узаемаадносін» паміж правым і левым берагам Нёмана у часе жорсткіх маразоў. Раней Нёман амаль заўсёды замярзаў, што спрыяла стасункам паміж берагамі. А вось апошнія некалькі год моцных маразоў не было, і Нёман не мог «стаць». А наконт спосабоў паводзін… Зразумела, патрэбен цёплы абутак на тоўстай падэшве. Твар, галава, ногі павінны знаходзіцца ў цяпле».
Музейны супрацоўнік і краязнаўца Андрэй Вашкевіч адказаў, што спецыяльна тэмай маразоў на Гродзеншчыне ён ніколі не займаўся. Аднак даў своеасаблівую параду як сябе трэба паводзіць у такія халады: «Адзення павінна быць шмат. Яно мусіць быць тонкае і шматслойнае, каб паміж слаямі магло знаходзіцца паветра». Расейскі партал http://pogoda.ru.net/ паведамляе, што самая нізкая тэмпература ў Гродна назіралася 1-га лютага 1970 года, калі слупок тэрмометра паказваў -36.1 . Падобны максімум адчулі ўчора жыхары вёскі Каробчыцы, калі слупок іх тэрмометра паказваў -36.
Фота на застаўцы: Левы бераг Нёмана