Вяселле як нагода для рэпартажу
Па словах дырэктара выставачнай залы Ірыны Сільвановіч, ідэя зрабіць такую выставу нарадзілася два гады таму, днём для яе правядзення быў абраны Дзень усіх закаханых.
– На працягу мінулых гадоў мы так і рабілі. Але ў гэтым годзе з’явілася магчымасць арганізаваць выставу раней, і пры гэтым запланаваць цэлую асобную праграму на Дзень Св. Вялянціна. Вельмі прыемна, што колькасць удзельнікаў толькі павялічваецца, іх ужо зараз 26, а ў будучыні можа быць і больш. Цудоўна, што ніхто ніколі не выходзіць пасля нашай выставы сумным, гэта заўсёды выдатны настрой, кветкі, шарыкі, усмешкі…
alt=”Image 19192″ >
Адзін з арганізатараў выставы , а таксама адзін з яе аўтараў Яўген Бузук дадаў, што на Дзень закаханых гаспадары выставачнай залі і фатографы запрашаюць на мерапрыемства “Шоў-слайд-шоў”, на якім адбудзецца прагляд найлепшых вясельных фота гродзенскіх майстроў. Чакаюцца вялікі экран і якасны гук. Паказ ладзіцца а 17 гадзіне.
Добры настрой ўдзельнікам і гасцям выставы стваралі інструментальны ансамбль “Медыум”, кветкі на ўваходзе і каляровыя ўпрыгожванні залы.
Што самае важнае ў вясельным фота, падзялілася меркаваннем фатограф Таццяна Шышко:
– Самы папулярны кірунак развіцця вясельнага фота зараз – гэта рэпартажныя здымкі, маладым хочацца, каб атрымалася цэлая гісторыя кахання. Сакрэт якаснай вясельнай фатаграфіі – гэта індывідуальны падыход да кожнай пары, цеснае супрацоўніцтва з ёй. Бо ўсе мы вельмі розныя, але вынік сумеснай працы павінен радаваць маладых доўгія гады пасля самога вяселля.
А іншы фатограф Сяргей Марозаў лічыць, што:
– Вельмі важна, калі маладыя ідуць на кантакт з фатографам, бо ў вясельных фатаграфіях самае галоўнае – гэта эмоцыі. Так, мне давялося фатаграфаваць маладых 31 снежня мінулага года. У Навагрудку маладыя самі прапанавалі паехаць на разваліны замка і ледзьве не з абрыва фатаграфавацца. Цікава, што зараз пары не баяцца ніякіх неспрыяльных метэаралагічных умоваў: снег, дождж, моцны вецер – абы было добрае фота.
Здымкі Наталлі Клімовіч