Актывісты СПБ паскардзіліся ў суд
Яны лічаць неправамерным тое, што Ленінскі раённы суд горада аштрафаваў іх за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу, хоць яны не атрымлівалі позвы і не прысутнічалі на паседжанні. Калегія абласнога суду пакінула рашэнне ў сіле. Паводле яго, І.Банцар і М.Яскевіч павінны заплаціць штраф: кожны — па 525 тысяч рублёў.
Адвакат Ігар Сазановіч зазначыў пасля калегіі, што яны па-ранейшаму лічаць рашэнне суду Ленінскага раёну адносна Банцара і Яскевіча незаконным. Апроч таго, было дапушчана грубае парушэнне іх правоў пры разглядзе спраў, аднак нішто з гэтага не было ўзята пад увагу абласным судом, зазначыў адвакат.
Паводле svaboda.org