“Гродна-Азот” будзе атрымліваць прыродны газ па льготным кошце
Максімальны кошт на газ для гэтай катэгорыі вытворцаў складзе 1 828 850 рублёў за 1 тысячу кубаметраў альбо 218,24 даляра ў эквіваленце, паведамілі БелТА ў Міністэрстве эканомікі.
Для іншых катэгорый юрыдычных асоб і прадпрымальнікаў Беларусі максімальны кошт на прыродны газ без уліку НДВ складае 2 311 790 альбо 275,87 даляраў на 1 тысячу куб.м.
У ААТ “Гродна-Азот” патлумачылі, што зніжэнне коштаў на газ дазволіць прадпрыемству скараціць страты падчас рэалізацыі азотных угнаенняў на ўнутраным рынку, якія ўзнікаюць з-за іх нізкай цаны. Скарачэнне выдаткаў знізіць сабекошт прадукцыі і павялічыць эфектыўнасць працы прадпрыемства ў гэтым накірунку.