У Юрацішках гарэла царква

|

На месца здарэння выехалі і выратавальнікі, і міліцыя, і хуткая дапамога.

Пра падрабязнасці здарэння “Твайму стылю” распавяла прэс-сакратар Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Наталля Жывалеўская:
Першыя падраздзяленні былі на месцы ўжо праз 2 хвіліны.
Адкрыта гарэлі перакрыцці і паддашша царквы, унутры храма – моцнае задымленне.
Служба 5 лютага пачалася ў 11 гадзін і скончылася ў 12.30. Калі настаяцель  заўважыў пажар, прыхаджане яшчэ не паспелі адыйсці далёка, і кінуліся ратаваць царкоўную маёмасці. Рэчы, сярод якіх нямала каштоўных абразоў, людзі вынеслі на вуліцу да прыезду выратавальнікаў.

Царква Свяціцеля Мікалая Цудатворцы (Наваградская епархія БПЦ) пабудавана ў 1836 годзе.
Храм абсталяваны аўтаномнай пажарнай сігналізацыяй з вывадам сігнала на фасад будынка.
Пажар знішчыў дах і драўляныя перакрыцці на плошчы каля 30 кв.м, пашкодзіў памяшканне кацельнай, сцены царквы і маёмасць.

Прычыны пажара высвятляюцца. Папярэдне разглядаюцца версіі кароткага замыкання і парушэння правіл усталявання катла, магчыма не абыйшлося без грызуноў, якія перагрызлі правады.

 

Здымак http://www.eparhia.by