«Справядлівы Свет» падаў чарговую заяўку на пікет

– Першы раз мы планавалі правесці падобныя пікеты 28 студзеня, – распавядае намеснік старшыні абласнога аддзялення партыі «Справядлівы Свет» Павел Станеўскі, – аднак гарадскія ўлады дазволу нам не далі. Затое да арганізатараў неадбыўшыхся (!) пікетаў дадому прыходзілі міліцыянты і папярэджвалі пра недапушчальнасць правядзеня несанкцыянаваных акцый. На дадзены момант мы падалі заяўкі на правядзенне пяці пікетаў на Гродзеншчыне: па аднаму ў Лідзе і Слоніме і тры – у Гродна.

Зараз галоўнай задачай, якой займаеца наша партыя, лічым адносіны да выбараў у Палату прадстаўнікоў. Мы схіляемся да поўнафарматнага ўдзелу ў будучай кампаніі. І думаю, што сакавік стане адпраўной кропкай нашага ўдзелу ў ёй.

 

Павел Станеўскі лічыць, што на бліжэйшыя выбары трэба ісці ў поўным фармаце, не зважаючы на тое, што большасць апазіцыйных партый і арганізацый прытрымліваюца тактыкі байкоту.