У Каробчыцах дзіця аказалася заблакаваным у машыне

|

5 лютага раніцай жанчына збіралася ў паездку з дзіцём.
Уладкаваўшы хлопчыка 2010 года нараджэння ў дзіцячым крэсле, яна завяла Volkswagen Touareg, і, пакуль машына прагравалася, пайшла  ў дом за рэчамі.
Вярнуўшыся праз хвіліну, жанчына не змагла адчыніць дзверы салона.
Выратавальнікі прынялі яе выклік у 11.56.
Супрацоўнікі аварыйна-выратавальнага атрада, які размешчаны каля Юбілейнага возера, скарыстаўшыся дапаможнымі сродкамі, адчынілі дзверы.
Іх заклініла хутчэй за ўсё з-за моцнага марозу.