Сакрэтныя метамарфозы VELCOMa

Незалежны праабаронца Уладзімір Хільмановіч тлумачыць дадзены запыт: «Пры тэлефанаваннях абанентам гэтай сеткі з-за мяжы (напрыклад, з Польшчы ці Нямеччыны) не выяўляюцца прозвішчы ці тэлефонныя нумары тых, хто тэлефануе. Звычайна цяпер на дысплеі тэлефона высвечваецца «нумар засакрэчаны». Альбо ўвогуле не выяўляецца нічога. Пэўны час раней пры тэлефанаваннях з-за мяжы на дысплеі мабільнікаў дзіўным чынам высвечваліся беларускія нумары. Да ўсяго, якасць сувязі з замежжам праз сетку Velcom зараз настолькі пагоршылася, што размаўляць праз мабільны дазвон амаль немагчыма. Раней ніякай розніцы ў сувязі паміж уласна беларускімі абанентамі і беларускімі абанентамі і замежжам не было. З такімі праблемамі сутыкнуліля ўжо некалькі, і мы лічым падобныя метамарфозы сістэмнымі праблемамі».

 

Праваабаронцы просяць кампанію патлумачыць, з чым звязаныя падобныя праблемы з сувяззю за апошні месяц.