Грамадскі транспарт Гродна: ад экіпажа да самалёта
– У чарговай кнізе з серыі «Hrono Гродна» чытачам прадастаўляецца ўнікальная магчымасць даведацца пра гісторыю грамадскага транспарту г. Гродна.Упершыню ў адной кнізе праведзена даследаванне ўсіх відаў гродзенскага транспарту: ад конных экіпажаў, аўтобусаў і таксі, тралейбусаў, чыгуначнага транспарту да параходаў, цеплаходаў і самалётаў. Даследаванне ахоплівае перыяд 60-х гадоў XIX ст. – 80-х гадоў XX ст.
У гэтай кнізе прыводзяцца рэдкія дакументы, раней вядомыя толькі вузкаму колу гісторыкаў і архівістаў. Апублікавана больш за 200 фатаграфій многіх гродзенскіх краязнаўцаў, значная частка якіх прапануецца увазе чытачоў ўпершыню. Аэрафотаздымка перыяду Першай Сусветнай вайны, цікавыя ўспаміны гарадзенцаў, здымкі з прыватных архіваў краязнаўцаў – усё гэта вы знойдзеце ў новым выданні Віктара Саяпіна.
Прэзентацыю выдання плануецца зрабіць напрыканцы лютага, калі будзе выдадзена яшчэ адна кніжка – «Гродзенскія паводкі». А кнігу пра гісторыю транспарту можна будзе набыць у галерэі «У майстра» і ў самым выданні (тэлефон 8(0152)484231).