У Гродне пройдуць прафілактычныя мерапрыемствы
Супрацоўнікі цэнтра эпідэміялогіі правядуць выязныя гутаркі ў адукацыйных установах і прадпрымствах горада.
Урач-валеолаг аддзела грамадскага здароўя ГЗЦЭ Ірына Копач:
– У межах адзінага дня здароўя 14 і 16 лютага пройдзе круглы стол для вучняў 9 – 11 класаў. Спецыялісты ў галіне медыцыны паразмаўляюць з хлопчыкамі і дзяўчынкамі пра меры прафілактыкі захворванняў.
Атрымаць кансультацыі па прафілактыцы інфекцый можа любы жадаючы ў аддзеле грамадскага здароўя ГЗЦЭ па вуліцы Будзёнага, 7 альбо па тэл.: 73 47 87, 73 44 37.
Здымак horoshienovosti.com.ua