Загаданае слова праз ланцужок адказаў

Усяго плануецца ў межах гэтых інтернет-спаборніцтваў правесці 6 гульняў. У першай з іх прынялі ўдзел 79 камандаў, кожная – з трох чалавек. Каманды былі з розных краінаў былога Саюзу і з іншых кропак панеты. Пра гульню распавядае адзін з аўтараў Юры:

 

– Структура ўчарашняй інтэлектуальнай гульні складалася з карцінкі, у якой мелася 5 сектараў (холадна, прахалодна, цёпла, горача, загаданае слова). Аўтапераход на наступны ўзровень – праз 3 хвіліны. Колькасць узроўняў – 27, з іх – 2 заглушкі па тры хвіліны. Складанасць гульні, на маю думку, была сярэдняя. Гэта значыць, існуюць і больш цяжкія гульні, у якіх загадваюцца вельми складаныя словы. Правіла: Е = Е, ланцужок адказаў выбудаваны ў пэўным кірунку, які прасочваецца па закрыцці сектараў, але не абавязкова ўсе адказы будуць ўтвараць прамую лінію. Загаданае слова закрывае ўсе сектары.

 

Каб стаць удзельнікам гэтай гульні і ўвогуле праекта Энкаўнтэр- трэба прайсці даволі простую рэгістрацыю на сайце http://grodno.en.cx

Ілюстрацыя: vigoda.ru