Перажыўшы два пажары, вясковец загінуў у трэцім

|

Паводле прэс-службы Гродзенскага СНЧ, мужчына 1970 года нараджэння выкарыстоўваў гэтае памяшканне пад жытло  з восені.
Калісці ён жыў у калгасным доме, пакуль не здарыўся пажар, які цалкам знішчыў будынак. Тады пагарэлец  перабраўся ў дом да маці, аднак год таму і гэтае жытло згарэла.
Мужчына туліўся ў гаспадарчай пабудове, у знаёмых.
Мінулай восенню старшыня сельсавета пашкадаваў пагарэльца, дазволіўшы пажыць у бытавым пакоі.
Папярэдне з яго ўзялі распіску аб выкананні правіл супрацьпажарнай бяспекі.
Падобна, гэта аматара алкаголю і цыгарэты не спыніла. У доме быта спрацавала пажарная сігналізацыя, але выратаваць мужчыну не ўдалося.
Хутчэй за ўсё, ён загінуў з-за неасцярожнага палення.

Здымак з сайта http://112.by