10 гадоў за кантрабанду наркотыкаў

|

Загэта суд Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці  прысудзіў яму 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, піша БелТА. Касацыйная скарга асуджанага не была задаволена.
На беларуска-літоўскай мяжы ў  машыне “Лінкольн” літоўца 1984 года нараджэння было знойдзена 8 пакункаў з прэсаваным рэчывам зялёнага колеру, схаваных пад абшыўкай і за заднімі крэсламі.
Комплексная хіміка-крыміналістычная экспертыза вызначыла расліннае рэчыва як небыспечны наркатычны сродак – гашыш.
Асуджаны прызнаны вінаватым у незаконным абароце наркотыкаў у буйным памеры і кантрабандным перамяшчэнні іх праз мытную мяжу Беларусі.

Грамадзяне Літвы і раней  затрымліваліся пры спробе кантрабанды наркотыкаў праз беларускую мяжу.
У чэрвені мінулага году літовец спрабаваў перавезці праз п.п.“Каменны Лог” 60 кг гашышу.