У Гродне адмянілі вынікі грамадскіх слуханняў

|

Камісія па зносе зялёных насаджэнняў з-за невялікай колькасці  ўдзельнікаў і пазіцыі гарсавету дэпутатаў адмяніла вынікі галасавання.
Дрэвы стаялі на шляху будаўніцтва цеплатрасы да новага пажарнага дэпо ў Вішняўцы. Замоўнік будаўніцтва набудзе больш дарагое абсталяванне, якое дазволіць падчас будаўніцтва цеплатрасы захаваць дрэвы.

Як паведамляе  “Гродненская правда”, у будучым на падобных слуханнях пазіцыю гарсавету будзе адстойваць дэпутат адпаведнай акругі, сябры камісіі па мандатах, пытаннях дэпутацкай этыкі, законнасці, правапарадку і мясцовага самакіравання.

Грамадскія слуханні павінны ладзіцца пры будаўніцтве ў Гродне любога аб’екта, якое патрабуе знішэнне дрэваў. Адпаведнае рашэнне “Аб некаторых пытаннях выдалення аб’ектаў расліннага свету, размешчаных на тэрыторыі г.Гродна” Гродзенскі гарвыканкам прыняў 21 снежня 2011 года.

Падчас слуханняў кожны можа прагаласаваць за ці супраць захавання кожнага дрэва.

Калі больш за 50% удзельнікаў выкажуцца за захаванне дрэва, – яно павінна будзе застацца.

 

Здымак з сайта http://desktop.kazansoft.ru