Вядомы-невядомы беларус

– Гэты чалавек вельмі цікавы, і яго лёс шчыльна звязаны з Гродна, – распавядае гродзенскі гісторык Андрэй Вяшкевіч. – Сям’я Талочкаў паходзіла з вёскі Кульбакі, што недалёка ад Гродна, і дзе людзі з такім прозвішчам жывуць да сёння. Сям’я была шляхецкай, а сам род – вельмі багатым. Спачатку Ўладзіслаў вучыўся ў Гродзенскай семінарыі, потым лёс закінуў яго ў семінарыю Віленскую, дзе і звёў яго з тагачаснымі дзеячамі БХД. Менавіта там Уладзіслаў Талочка распачаў сваю каталіцкую дзейнасць. Спадчына Талочкі да сённяшняга часу не апрацаваная. Вядома ўсяго некалькі яго твораў, адзін з якіх прысвечаны Кастусю Каліноўскаму. Я б залічыў Уладзіслава Талочку ў лік дзесяці самых вядомых беларусаў. Вялікую цікаўнасць для будучых даследчыкаў лёсаў гарадзенцаў адкрые для сябе сяброўства Талочкі з Юзэфам Ядкоўскім, гродзенскім археолагам і даследчыкам гісторыі Гродзеншчыны.

 

Менавіта праз лёс гэтых людзей магчыма даведацца пра тое, што адбывалася на Гродзеншчыне ў 20-30-я гады мінулага стагоддзя. Памёр Уладзіслаў Талочка ў 1942 годдзе, пахаваны ў Вільні.